Прэм’ер Польшчы: Упершыню дроны ляцелі непасрэдна з Беларусі
75- 10.09.2025, 18:54
- 43,516
Фота: Bloomberg
Дональд Туск падзяліўся апошняй інфармацыяй аб уварванні расійскіх БПЛА.
Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск пракаментаваў масіраванае ўварванне расійскіх дронаў на тэрыторыю краіны.
«Упершыню дроны, што парушылі польскую паветраную прастору, прыляцелі не з тэрыторыі Украіны, а непасрэдна з Беларусі», — паведамляе канцылярыя прэм’ера Польшчы.
💬 Premier @DonaldTusk w #SejmRP: Po raz pierwszy drony naruszające polską przestrzeń powietrzną nadleciały bezpośrednio z Białorusi, a nie z Ukrainy.
— Kancelaria Premiera (@PremierRP) September 10, 2025
Усяго Польшча зафіксавала сёння ўначы 19 парушэнняў паветранай прасторы расійскімі беспілотнікамі. Як мінімум тры з іх былі збітыя. Каля 00:30 па беларускім часе было зафіксавана першае парушэнне паветранай прасторы Польшчы. Апошняе, якое было зафіксавана, адбылося а 7:30 раніцы па мінскім часе.
Варта адзначыць, што адзін з расійскіх дронаў ударыў па жылым доме у вёсцы Вырыкі-Воля ў Люблінскім ваяводстве.