Расійскія дроны масіравана ўварваліся ў паветраную прастору Польшчы
26- 10.09.2025, 6:57
- 40,814
Польская авіяцыя і сілы супрацьпаветранай абароны ўдзельнічаюць у аперацыі па іх нейтралізацыі.
Аператыўнае камандаванне Узброеных сіл Польшчы паведаміла, што ўначы падчас атакі Расіі на тэрыторыю Украіны паветраная прастора Польшчы неаднаразова парушалася дронамі. Трывае аперацыя па іх нейтралізацыі, паведамляе onet.pl.
«Аперацыя арміі ўсё яшчэ працягваецца, і мы заклікаем заставацца дома. Найбольш падвяргаюцца небяспецы рэгіёны — Падляскае, Мазавецкае і Люблінскае ваяводствы», — падкрэсліла камандаванне.
«Над Польшчай адбываецца аперацыя па нейтралізацыі аб’ектаў, якія парушылі мяжу РП. Прэзідэнт і прэм’ер-міністр былі праінфармаваныя. Усе службы дзейнічаюць. Просім выконваць указанні Польскай арміі і паліцыі. Самалёты прымянілі ўзбраенне супраць варожых аб’ектаў. Мы знаходзімся ў пастаянным кантакце з камандаваннем НАТА. Войскі тэрытарыяльнай абароны (WOT) актываваныя для наземнага пошуку збітых дронаў. Просім захоўваць спакой і перадаваць толькі паведамленні арміі і дзяржаўных службаў. У выпадку выяўлення фрагментаў аб’ектаў просім не падыходзіць да іх і паведаміць у паліцыю», — заявіў міністр абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш.
❗️Uwaga, w trakcie dzisiejszego ataku Federacji Rosyjskiej wykonującej uderzenia na obiekty znajdujące się na terytorium Ukrainy, nasza przestrzeń powietrzna została wielokrotnie naruszona przez obiekty typu dron.
Trwa operacja, której celem jest identyfikacja i neutralizacja… pic.twitter.com/M3FtG8Tg53
— Dowództwo Operacyjne RSZ (@DowOperSZ) September 10, 2025
❗️Uwaga, w nocy z 9 na 10 września 2025 r. Federacja Rosyjska wykonuje kolejne zmasowane uderzenia na obiekty znajdujące sie na terytorium Ukrainy.
W celu zapewnienia bezpieczeństwa polskiej przestrzeni powietrznej Dowódca Operacyjny RSZ uruchomił wszystkie niezbędne procedury.… pic.twitter.com/fPscFKE7Cx
— Dowództwo Operacyjne RSZ (@DowOperSZ) September 9, 2025
Otrzymałem meldunek od Dowódcy Operacyjnego Rodzajów Sił Zbrojnych o zestrzeleniu dronów, które wtargnęły w naszą przestrzeń powietrzną i mogły stanowić zagrożenie. Operacja trwa.
— Donald Tusk (@donaldtusk) September 10, 2025