9 снежня 2025, aўторак, 2:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рутэ: Трамп зладзіць Пуціну «праверку» на Алясцы

9
Рутэ: Трамп зладзіць Пуціну «праверку» на Алясцы

Без фінальнай угоды для Украіны.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падчас саміту на Алясцы 15 жніўня зладзіць расейскаму дыктатару Уладзіміру Пуціну «праверку» на сур'ёзнасць намераў спыніць вайну ва Украіне.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву генеральнага сакратара NATO Марка Рутэ ў эфіры тэлеканала CBS News.

Рутэ выказаў упэўненасць у тым, што паўнавартасныя мірныя перамовы абавязкова будуць весціся пры ўдзеле Украіны і Еўропы.

«І, зразумела, калі гаворка пойдзе аб мірных перамовах, спыненні агню і пра тое, што будзе пасля гэтага - аб тэрыторыях, аб гарантыях бяспекі для Украіны - Украіна павінна ўдзельнічаць і будзе ўдзельнічаць», - сказаў ён.

Але падчас сустрэчы Трампа і Пуціна на Алясцы расейскага дыктатара будуць правяраць - ці сапраўды ён настроены на ўкладанне міру з Украінай.

«У пятніцу (будзе) важна зразумець, наколькі сур'ёзны Пуцін. І адзіны, хто можа гэта зрабіць, - прэзідэнт Трамп. Таму вельмі важна, каб сустрэча адбылася. Гэта не будзе канчатковай пастановай. Не будзе і фінальнага пагаднення», - растлумачыў ён.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках