Сабаленка стартавала з перамогі на WTA 1000 у Цынцынаці
3- 10.08.2025, 10:17
- 1,822
Фота: Getty Images
Беларуская спартоўка выйшла ў трэці раунд турніру.
Арына Сабаленка выйшла ў трэці раунд турніру WTA 1000 у Цынцынаці (ЗША), паведамляе «Точка».
Беларуска пачала з другога кола спаборніцтваў і падолела чэшскую тэнісістку Маркету Вандраўшаву. Першай ракетцы свету ўдалося гэта зрабіць за 1 гадзіну 33 хвіліны. Лік - 7:5, 6:1.
Мінулы раз на WTA 500 беларуска саступіла Вандраўшавай, а зараз узяла рэванш. Пасля гэтага лік асабістых сустрэч склаўся на карысць Арыны - 5:4.
У флэш-інтэрв'ю на корце Сабаленка адзначыла, што Маркета - вельмі цяжкі і небяспечны гулец, які ў кожны момант можа павярнуць матч на сваю карысць.
«Шчыра кажучы, я ўражаная тым, які неймаверны тэніс яна паказвае пасля цяжкай траўмы. Вандраўшава ніколі не апускае рукі, гуляе да канца. Калі вы хаця б крыху губляеце канцэнтрацыю, яна папросту можа гэтым скарыстацца», – распавяла Арына.
У наступным коле беларуска сустрэнецца з брытанкай Эмай Радукану.