Зяленскі жорстка адказаў на патрабаванні Пуціна
16- 10.08.2025, 8:33
- 19,676
Украінцы не дапусцяць другой спробы падзелу краіны.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі расказаў аб спробе Крамля легалізаваць акупацыю ўкраінскіх тэрыторый у абмен на спыненне агню.
«Расейскі дыктатар Уладзімір Пуціна мае на руках толькі адну карту - магчымасць забіваць - і хоча максімальна дорага прадаць спыненне смерцяў. Ён імкнецца легалізаваць акупацыю ўкраінскіх тэрыторый, але ўкраінцы не дадуць Расеі другой спробы падзелу Украіны», - заявіў Уладзімір Зяленскі падчас вячэрняга відэазвароту.
Кіраўнік Украіны нагадаў: калі Пуціну дазволілі анэксаваць Крым, гэта затым прывяло да акупацыі часткі Данбаса; калі міжнародная супольнасць не ўжыла прэвентыўных захадаў у адказ на збой расейскіх войск ля межаў Украіны, гэта прывяло да поўнамаштабнага ўварвання і акупацыі яшчэ часткі ўкраінскіх тэрыторый.
Цяпер Пуцін хоча, каб яму даравалі акупацыю Крыма, часткі Херсоншчыны і Запарожскай вобласці, патрабуе поўнага кантролю над Данбасам з боку акупантаў. «Гэтую другую спробу падзелу Украіны Расеяй мы не дадзім», - заявіў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт Украіны падкрэсліў: вайна павінна скончыцца годным мірам, які будзе грунтавацца на дакладнай і надзейнай архітэктуры бяспекі. Партнёры гатовыя дапамагаць Украіне ў гэтым кірунку. «Пакуль украінцы стаяць плячом да пляча і дапамагаюць войску, расейскія жаданні распараджацца ўкраінскімі тэрыторыямі так і застануцца жаданнямі», - дадаў прэзідэнт Украіны.