8 лютага 2026, Нядзеля, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У мінскім Сухараве выявілі залежы навагодніх ёлак

4
У мінскім Сухараве выявілі залежы навагодніх ёлак

На фота відаць сотні навагодніх дрэў.

У мінскім мікрараёне Сухарава аўтар канала «Мінск і мінчане» выявіў і апублікаваў фота сапраўдных «залежаў» зрубаных навагодніх ёлак.

На фота відаць дзясяткі або нават сотні навагодніх дрэў, ужо ўпакаваных у сеткі для больш зручнай перавозкі.

Аўтар выказаў здагадку, што гэта прыватная кампанія рыхтуецца да ранняга старту продажаў або гэта перагрузачная база для ёлкавых базараў.

«Ёлкавыя базары павінны адкрыцца 20 снежня, але тут, відаць, нейкі прыватны гадавальнік або проста перагрузачная база — не ведаю. Карацей, ёлкі будуць!» - напісаў ён.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках