22 кастрычнiка 2024, aўторак, 12:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У расейскім Благавешчанску аўтамабіль заехаў у мінакоў

25
У расейскім Благавешчанску аўтамабіль заехаў у мінакоў

Шакавальнае відэа.

У Благавешчанску іншамарка сутыкнулася з матацыклам, пасля чаго выехала на ходнікі з мінакамі.

Гэта адбылося на вуліцы Васіленкі, якая праходзіць па паўночнай частцы горада.

Amur Life са спасылкай на відавочцаў паведамляе, што іншамарка збіла амаль дзесяць чалавек, сам кіроўца не пацярпеў. Паводле звестак «Амура Інфа», у выніку ДТЗ ёсць загінулыя.

Тэлеграм-канал «112» піша, што іншамаркай кіраваў 59-гадовы Яўген Бакарукін, у яго былі прыкметы алкагольнага ап'янення. Ён нарадзіўся ў Краснаярскім краі, працаваў ахоўнікам, мінівэн Suzuki Hustler ён набыў у кастрычніку 2023 года, адзначае Shot. Паводле яго звестак, за гэты час ён атрымаў тры штрафы. Бакарукіна затрымалі.

У прэс-службе Міністэрства аховы здароўя Амурскай вобласці паведамілі РБК, што, папярэдне, загінулі тры чалавекі, у тым ліку двое дзяцей.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках