Ва Украіну прыбыла новая нямецкая сістэма СПА IRIS-T
- 24.05.2024, 20:20
- 5,172

Яна здольная перахопліваць крылатыя ракеты ворага.
Ва Украіну сёння, 24 траўня, прыбыла новая сістэма супрацьпаветранай абароны з Нямеччыны. Яна здольная перахопліваць крылатыя ракеты ворага.
Пра гэта паведамляе Spiegel.
Выданне адзначае, што федэральны ўрад Нямеччыны ўзмацняе супрацьпаветраную абарону Украіны.
«Паводле інфармацыі Spiegel, у пятніцу ва Украіну прыбыў яшчэ адзін зенітны комплекс IRIS-T SLM», – напісалі журналісты.
Паводле іхніх звестак, цяпер Украіна мае чатыры сістэмы сярэдняй далёкасці IRIS-T і адну сістэму малой далёкасці IRIS-T. Пры гэтым Нямеччына паабяцала Кіеву дзевяць IRIS-T SLM і адзінаццаць IRIS-T SLS, якія вырабляюцца кампаніяй Diehl Defense.
Пры гэтым журналісты зазначаюць, што Украіне не стае не толькі зенітных сістэмаў, але і боепрыпасаў да іх. Гэта звязана з узмацненнем паветраных удараў па Украіне і цяпер вытворца спрабуе задаволіць запыт Кіева ў ракетах для СПА.