Нямеччына абвясціла пра вялікі пакет вайсковай дапамогі для Украіны
4- 24.05.2024, 17:29
- 5,700

Боепрыпасы, HIMARS, Leopard і не толькі.
Нямеччына абвясціла пра новы пакет вайсковай дапамогі для Украіны. Сярод іншага, у яго ўвайшлі артылерыйскія набоі, танкі Leopard 1 і РСЗА HIMARS.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на прэс-службу ўрада Нямеччыны.
Поўны пералік змесціва новага пакета вайсковай падтрымкі ад Нямеччыны выглядае наступным чынам:
▪ дзесяць асноўных баявых танкаў LEOPARD 1 A5 (супольна з Даніяй);
▪ 3 рэактыўныя сістэмы залпавага агню HIMARS;
▪ 20 набояў для LEOPARD 2, MARDER і DACHS;
▪ 8500 набояў 155 мм;
▪ 20 выведвальных беспілотнікаў VECTOR з запаснымі часткамі;
▪ 34 выведвальныя беспілотнікі RQ-35 HEIDRUN;
▪ адзін мостаўкладачны танк BEAVER з запаснымі часткамі;
▪ адна браняваная інжынерная машына DACHS;
▪ адна браняваная рамонтна-эвакуацыйная машына Bergepanzer 2 з запаснымі часткамі;
▪ чатыры супрацьмінныя танкі WISENT 1 з запаснымі часткамі;
▪ два супрацьмінныя плугі;
▪ 16 аўтацыстэрнаў Zetros;
▪ 400 святлодыёдных лямпаў;
▪ 530 штурмавых вінтовак MK 556;
▪ 80 высокадакладных вінтовак HLR 338 з боекамплектам 60 тысяч патронаў;
▪ 111 вінтовак CR 308;
▪ 1,8 млн патронаў да агнястрэльнай зброі.
Нямеччына надае падтрымку Украіне з дапамогай паставак федэральных войск і прамысловых тавараў, якія фінансуюцца з федэральных фондаў.