Юрый Фяльшцінскі: Вызваленне Беларусі забяспечыць паражэнне Расеі
15- 24.02.2024, 19:20
- 12,334
Не абавязкова ўваходзіць з войскамі на расейскую тэрыторыю.
Амерыканскі гісторык Юрый Фяльшцінскі ўважае, што вызваленне Беларусі забяспечыць паразу Расеі. Такую думку ён выказаў на 12-м Форуме свабоднай Расеі, які праходзіць у Вільні:
- Вызваленне Нямеччыны ад нацызму пачалося не з уварвання войскаў хаўрусніка ў Нямеччыну. Яно пачалося з уварвання войскаў хаўруснікаў у Францыю, у Італію, Усходнюю Еўропу і толькі пад канец ужо ў Нямеччыну.
Каб перамагчы Расею, не абавязкова ўваходзіць з войскамі на расейскую тэрыторыю. Наогул не дай Бог, каб хоць адзін украінец загінуў праз гэта. Вызваленне Беларусі забяспечвае паразу Расеі ў гэтай вайне.