СМІ: Пад Генічэскам упаў расейскі самалёт Су-34
11- 24.02.2024, 8:54
- 29,408
Ён знік з экранаў радараў пасля пуску ракеты па ўкраінскіх гарадах.
Паводле паведамленняў СМІ, у Генічэскім раёне Херсонскай вобласці ўпаў расейскі самалёт Су-34.
Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода».
Як адзначае «Радыё Свабода», «відавочцы публікуюць відэа з месца падзення самалёта».
Паводле непацверджаных звестак, ён быў збіты.
«Крымскі вецер» паведамляе, што расейскі Су-34 пасля пуску ракеты па ўкраінскіх гарадах знік з экранаў радараў. Гэта нібыта адбылося «на вышыні 2000 м над Генічэскім раёнам».
Пасля ў тэлеграм-канале дадалі: «Да месца падзення самалёта паехалі не менш за 4 пажарныя аўтамабілі і машыны хуткай дапамогі».
Нагадаем, 23 лютага Сілы абароны Украіны збілі расейскі самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення А-50 з савецкага ЗРК С-200.