У Гомельскай вобласці запанікавалі чыноўнікі
- 2.12.2024, 11:38
- 11,830
Баяцца паўтарэння «ідэалагічнай дыверсіі».
Райвыканкамы рассылаюць у падведамныя ўстановы ў Гомельскай вобласці ўказанні, звязаныя з працай экранаў у арганізацыях і на прадпрыемствах. Як даведаўся «Флагшток», ідэолагі паставілі задачу забяспечыць працу тэлевізараў, інфармацыйных панэляў і іншых падобных электронных прылад без іх падлучэння да Інтэрнэту.
Патрабаванне перавесці экраны ў аўтаномны рэжым можа казаць пра асцярогу ўладаў паўтарэння сітуацыі, калі ў другую гадавіну пачатку поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны, 24 лютага, у менскім метро з'явіліся бел-чырвона-белыя сцягі.