Стала вядома, ці будуць працаваць агароднінныя кірмашы ў найбліжэйшыя выходныя
3- 7.11.2024, 14:38
- 3,098
Надвор'е пакуль спрыяе вытворцам сельскагаспадарчай прадукцыі.
Сезон сельскагаспадарчых кірмашоў выхаднога дня ў Менску працягваецца. Пра гэта агенцтву "Мінск-Новости" расказала начальніца галоўнай управы гандлю і паслуг Менгарвыканкама Алена Нагорная.
Агароднінныя кірмашы пройдуць у сталіцы і 9–10 лістапада. Чакаецца, што яны будуць праводзіцца ўвесь апошні месяц восені. Закончыцца сезон 1 снежня.
Але шмат што залежыць ад надвор'я.
"Адзінай перашкодай да іх правядзення могуць быць варункі надвор'я: паводле дзейных санітарных норм, суб'екты гаспадарання і фізічныя асобы не маюць права рэалізоўваць прадукцыю адкрытага грунту на адкрытым паветры, калі яго тэмпература 0°С і ніжэйшая", – расказала Нагорная.