2 снежня 2024, панядзелак, 18:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ ўночы накрылі дронам Switchblade 600 навалу расейцаў

5
УСУ ўночы накрылі дронам Switchblade 600 навалу расейцаў

Магутны выбух прагрымеў проста ў эпіцэнтры натоўпу.

УСУ знішчылі экіпаж расейскага БПЛА з дапамогай амерыканскага дрона-камікадзэ Switchblade 600.

Відэа апублікавала прэс-служба 14-га асобнага палка беспілотнага авіяцыйнага комплексу ў "Тэлеграм".

Аператары палка УСУ выявілі размяшчэнне варожага разліку выведвальнага беспілотніка Supercam на адным з адцінкаў фронту.

Расейцы кінуліся пакідаць сваю пазіцыю, але гэта ім не ўдалося, паколькі Switchblade 600 знішчыў іх навалу.

Пасля выяўлення расейскіх аператараў БПЛА, украінскія вайскоўцы адсочвалі магчымыя перамяшчэнні захопнікаў, каб скарэктаваць маршрут палёту дрона.

Пасля выбуху Switchblade 600 частка расейскіх салдат разбеглася ў розныя бакі, магчыма, яны атрымалі раненні і траўмы, некалькі акупантаў засталіся ляжаць на зямлі.

“Мы працуем 24/7 для таго, каб вораг не сышоў ад справядлівай кары!” - падкрэслілі ва УСУ.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках