27 снежня 2024, Пятніца, 1:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Польшчы анансаваў сур'ёзную дыскусію ў Радзе ЕЗ аб Украіне

6
Кіраўнік МЗС Польшчы анансаваў сур'ёзную дыскусію ў Радзе ЕЗ аб Украіне

Будзе вызначаць будучыню Еўразвязу як стратэгічнага гульца.

Кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што на найбліжэйшай Радзе ЕЗ у замежных справах адбудзецца дыскусія, якая будзе вызначаць будучыню Еўразвязу як стратэгічнага гульца.

Аб гэтым ён сказаў нас прэс-канферэнцыі з кіраўніком еўрапейскай дыпламатыі Жазэпам Барэлем у Варшаве, паведамляе RMF24.

Радаслаў Сікорскі падкрэсліў, што "цяпер ва Украіне, у нашай частцы свету, адбываецца гісторыя". Ён таксама адзначыў, што на будучым пасяджэнні Рады міністраў замежных спраў адбудзецца вельмі сур'ёзная дыскусія.

"Тое, што мы зробім або не зробім на гэтай Радзе замежных спраў, можа вызначыць будучы давер да ЕЗ і будучыню ЕЗ як стратэгічнага гульца", - сказаў кіраўнік польскай дыпламатыі.

Ён падкрэсліў, што Еўропа нясе адказнасць за сваіх грамадзян, суседзяў і будучыя пакаленні.

"Яна абавязана прыкласці ўсе намаганні для дасягнення справядлівага пагаднення, падтрымліваць прынцыпы міжнароднага права, аднавіць гэтае табу, што ў Еўропе межы не могуць быць зменены сілай", - сказаў Сікорскі.

"Калі гэтыя прынцыпы перастануць прымяняцца ў выніку нашых дзеянняў або бяздзейнасці, нас чакае цёмная будучыня", - дадаў ён.

Найбліжэйшае пасяджэнне Рады ЕЗ у замежных справах адбудзецца 19 лістапада і будзе прысвечанае абароне і падтрымцы ЕЗ для Украіны.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках