Спецназ СБУ знішчыў сем расейскіх танкаў
1- 10.06.2023, 19:02
- 6,610

Ліквідавана і 15 бліндажоў з акупантамі.
Спецназ Службы бяспекі Украіны падраздзялення "Белы воўк" толькі за тыдзень знішчыў 7 расейскіх танкаў, 15 бліндажоў з акупантамі, бранявікі, грузавікі і інжынерную тэхніку.
Прыкладныя страты ворага: 15 загінулых і больш за 40 параненых.
Фрагмент паспяховай баявой працы ўкраінскіх байцоў апублікавалі спецназаўцы СБУ ў сацсетцы.