Колькі алкаголю можна выпіць кіроўцу, каб не перавысіць норму
17- 10.06.2023, 11:10
- 12,088

Паказнікі для розных напояў.
За кіраванне транспартным сродкам у нецвярозым стане заканадаўствам практычна ўсіх краінаў прадугледжаная адказнасць. Кіроўцы, якія садзяцца за стырно пасля ўжывання алкаголю, ставяць у небяспеку не толькі сябе, але і іншых удзельнікаў дарожнага руху.
Доза алкаголю ў крыві павінна быць не большай за 0,2 праміле.
Колькі алкаголю можна выпіць кіроўцу, каб не перавысіць норму, разбіраўся obozrevatel.comobozrevatel.com.
Першым чынам, варта адзначыць, што перавесці 0,2 праміле ў фактычныя аб'ёмы папулярных напояў даволі няпроста. Агульнавядомы факт: у розных людзей успрыманне алкаголю можа быць індывідуальным – гэта залежыць ад асаблівасцяў арганізма, наяўнасці хранічных захворванняў і г.д. Таму перад паездкай, а лепш і за дзень да яе, увогуле не варта ўжываць алкагольныя напоі.
Часта на раніцу пасля гучнай вечарынкі кіроўцы, не адчуваючы сімптомаў пахмелля, цешаць сябе думкай, што алкаголь ужо выветрыўся і можна ехаць на працу на аўто. Аднак нават пры здавальняльным самаадчуванні ў арганізме яшчэ застаецца высокі паказнік спіртнога. Трэба браць да ўвагі некалькі чыннікаў:
колькасць выпітага;
колькі часу прайшло з моманту ўжывання;
індывідуальныя асаблівасці (рэакцыя арганізма на алкаголь): вага кіроўцы, стан печані, хуткасць метабалізму, колькі спажыта ежы і г.д.
Увогуле дазволеныя 0,2 праміле ў суадносінах з папулярнымі спіртнымі напоямі будуць выглядаць наступным чынам:
Чырвонае сухое віно
мужчыны – 200 г
жанчыны – 100 г
Пеністае віно
мужчыны – 200 г
жанчыны – 100 г
Піва
мужчыны – 500 г
жанчыны – 330 г
Брэндзі, віскі
мужчыны – 50 г
жанчыны – 30 г
Гарэлка
мужчыны – 50 г
жанчыны – 30 г
Дарэчы, існуе папулярны міф, нібы сон, кантрасны душ ці моцная кава дапамогуць хутчэй працверазець. Насамрэч гэтыя метады могуць толькі ўзбадзёрыць, але ніяк не ўплываюць на ўзровень алкаголю ў крыві.