Першая еўрапейская краіна спыніла працу амбасады ў Расеі
2- 10.06.2023, 10:02
- 18,568

Ці адбудзецца разрыў дыпламатычных стасункаў?
Міністарка замежных справаў Ісландыі абвясціла аб прыпыненні працы амбасады ў Маскве з 1 жніўня, паведамляе УНІАН.
«Гэта няпростая пастанова, паколькі Ісландыя падтрымлівае багатыя стасункі з народам Расеі з моманту набыцця намі незалежнасці ў 1944 годзе. Аднак цяперашняя сітуацыя проста не дазваляе невялікай дыпламатычнай службе Ісландыі мець амбасаду ў Расеі», – сказала кіраўніца МЗС Тордыс Гільфадоцір.
Аднак пастанова аб прыпыненні дзейнасці амбасады не з'яўляецца разрывам дыпламатычных стасункаў. Як толькі дазволяць умовы, Ісландыя надасць прыярытэтную ўвагу аднаўленню працы сваёй місіі ў Расеі, падкрэслілі ў ісландскім МЗС.
Барацьба з расейскімі дыпламатамі – дэталі
У красавіку 2023 года ўрад Нямеччыны прыняў пастанову аб высылцы не менш як 30 супрацоўнікаў расейскіх амбасадаў з тэрыторыі краіны. Іх падазраюць у тым, што яны маглі выкарыстоўваць свой імунітэт для незаконнай вярбоўкі нямецкіх інфарматараў з палітыкі, бізнэсу, навукі і Узброеных сілаў.
Улады Швэцыі выслалі з краіны пяцярых дыпламатаў Расейскай Федэрацыі. Яны вялі несумяшчальную з іх статутам дзейнасць.