Лукашэнка зняў з пасады кіраўніка Дзяржаўнага памежнага камітэта
50- 30.05.2023, 11:43
- 51,248
(Абноўлена) Ведамства ўзначаліў ураджэнец РФ.
Лукашэнка зняў з пасады кіраўніка Дзяржаўнага памежнага камітэта Анатоля Лапу. Замест яго прызначаны былы кіраўнік Гарадзенскай памежнай групы Канстанцін Моластаў.
Канстанцін Моластаў нарадзіўся 30 мая 1970 года ў горадзе Чырвонаармейску Саратаўскай вобласці Расеі. У 1993 годзе скончыў Алмацінскую вышэйшую памежную камандную вучэльню, у 2004 годзе – Памежную акадэмію Федэральнай службы бяспекі Расеі, у 2011-м - Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, у 2019-м - Акадэмію кіравання пры Лукашэнку.
З 1993 да 2014 года праходзіў службу ў розных падраздзяленнях памежных войск. У 2014 годзе быў прызначаны на пасаду начальніка Гарадзенскай памежнай групы, якую займаў дагэтуль.