Google зачыняе свой офіс у Расеі
12- 18.05.2022, 20:56
- 8,892
У офіса арыштавалі банкаўскі рахунак.
Офіс Google Расея пасля арышту банкаўскага рахунку не можа прадаўжаць працу.
Пра гэта заявілі ў прэс-службе кампаніі.
"Арышт банкаўскага рахунку Google Расеяй зрабіў немагчымым функцыянаванне нашага расейскага офіса, у тым ліку ўтрыманне супрацоўнікаў і аплату працы ў Расеі, аплату пастаўшчыкоў і падраднікаў, а таксама выканання іншых фінансавых абавязальніцтваў", – сказаў прадстаўнік кампаніі.
Пры гэтым Google прадоўжыць прапаноўваць магчымасць выкарыстання бясплатных сэрвісаў для карыстальнікаў з РФ, нягледзячы на намер расейскай "дачкі" ініцыяваць уласнае банкруцтва. Гаворка ідзе пра сэрвісы "пошук", YouTube, Gmail, "Мапы" і Google Play.