18 траўня 2024, Субота, 9:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітолаг: Стары і лядашчы Лукашэнка ў роспачы

31
Палітолаг: Стары і лядашчы Лукашэнка ў роспачы

Атачэнне можа здрадзіць дыктатару.

Палітолаг Роза Турарбекава на Еўрарадыё расказала пра магчымыя сцэнары змены ўлады ў Беларусі.

«Не магу сабе ўявіць, каб Лукашэнка ў свядомасці пагадзіўся на які-небудзь транзіт улады», – выказала сваё гледзішча Роза Турарбекава.

«Змена ўлады калі і адбудзецца, то зусім паводле іншага сцэнара.

Як варыянт, нешта можа саспець у ягоным найбліжэйшым асяроддзі. Калі здарыцца нешта больш сур'ёзнае, радыкальнае, тады стануць магчымымі перамовы з прадстаўнікамі беларускага дэмакратычнага руху», – мяркуе Турарбекава.

Палітолаг зазначае, што чуе ў рыторыцы Лукашэнкі апошнім часам відавочную агрэсію і тлумачыць, чым тая прадыктаваная.

«Збольшага гэта, вядома, роспач. Яе прыкметай, на мой погляд, з'яўляецца адсутнасць пазітыўнага парадку дня. Ён кожны раз гаворыць, што наступны год будзе яшчэ горшым.

Увогуле паспяховы кіраўнік павінен гаварыць, што мы развіваемся і наступны год павінен стаць лепшым. Але падобна, што ў яго няма пазітыўнага парадку дня ні ў якіх сэнсах, не толькі ў эканамічным плане, але і ў сацыяльным ён нікому нічога добрага не можа паабяцаць», – удакладняе Турарбекава.

Нягледзячы на роспач кіраўніка, яна не ўважае гэта за нагоду супакоіцца і чакаць толькі добрых навінаў.

«Незалежна ад таго, наколькі Лукашэнка лядашчы, слабы і як ён трымаецца за стол, калі адказвае на пытанні журналістаў, ён з'яўляецца цяпер найбольш непрадказальным менавіта таму, што адчувае сваю слабасць», – тлумачыць палітолаг.

«Шмат залежыць і ад стану здароўя Лукашэнкі, і ад, магчыма, нейкіх “чорных лебедзяў”. Таксама вельмі шмат будзе залежаць ад таго, як будзе дзейнічаць ягонае асяроддзе», – мяркуе Турарбекава.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках