18 траўня 2024, Субота, 16:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чым могуць займацца замежныя кантынгенты ва Украіне: Назваў аналітык

3
Чым могуць займацца замежныя кантынгенты ва Украіне: Назваў аналітык

Рыторыка Макрона далёка не выпадковая.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон у інтэрв'ю выданню The Economist 2 траўня дапусціў увядзенне войскаў ва Украіну ў выпадку прарыву фронту Расеяй. Гэта не першая заява французскага лідара пра магчымае ўвядзенне замежнага кантынгенту на ўкраінскую тэрыторыю.

Яна гаворыць, што ў NATO такую магчымасць сапраўды разглядаюць. Пра гэта сказаў украінскі ваенна-палітычны эксперт Дзмітрый Снегіроў.

Ён нагадаў заяву генеральнага сакратара Альянсу Столтэнберга, што войскаў NATO ва Украіне не будзе.

– Але генеральны сакратар удакладніў: калі будзе воінскі кантынгент адной з краінаў Альянсу, з якой ва Украіны двухбаковая дамова пра ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва, адпаведна, прэтэнзій з боку самога блоку не будзе. Вось гэта паказальна, – сказаў Снегіроў.

Украінскі бок, мяркуе ён, мае поўнае юрыдычнае права звярнуцца да Францыі з просьбай увядзення ваеннага кантынгенту гэтай краіны.

Эксперт таксама думае, што такімі дзеяннямі і заявамі Францыя спрабуе знізіць актыўнасць Расейскай Федэрацыі на афрыканскім кантыненце.

– З 2022 да 2024 года ў шэрагу афрыканскіх краінаў былі ініцыяваныя расейскімі спецслужбамі так званыя дзяржаўныя перавароты. Прычым гэтыя краіны ўваходзілі ў арбіту ваенна-палітычных інтарэсаў менавіта Францыі. Таму і не выпадковая такая рыторыка з боку Макрона, – удакладніў Снегіроў.

Паводле ягоных словаў, спектр выкарыстання замежных кантынгентаў ва Украіне даволі вялікі.

– Чым могуць заняцца замежныя ваенныя спецыялісты? Гэта і падрыхтоўка асабовага складу Узброеных сілаў Украіны, падрыхтоўка лётнага складу, сапёраў. Гэта размінаванне мясцовасці, разгортванне ваенных шпіталяў менавіта персаналам адной з краінаў NATO. І, адпаведна, забеспячэнне лагістыкі, гэта значыць ажыццяўленне рамонтна-аднаўленчых працаў, пашкоджанай бронятэхнікі, сродкаў паразы непасрэдна на тэрыторыі Украіны, – сказаў спікер.

На думку аналітыка, узброены кантынгент умоўнай Францыі або Вялікай Брытаніі можа прыкрыць праблемны адрэзак украінска-беларускай мяжы.

– Адпаведна гэта дапаможа вызваліць аператыўныя рэзервы Узброеных сілаў Украіны, якія могуць быць задзейнічаныя на найбольш праблемных адрэзках фронту – Пакроўскім і Бахмуцкім кірунках, – сказаў ён.

Яшчэ адзін кірунак – абслугоўванне сістэмаў СПА, напрыклад тых жа французскіх установак SAMP/Т.

– Адна батарэя – гэта некалькі пускавых установак, гэта значыць, абслуговага персаналу спатрэбіцца блізу 100 чалавек на адну. Калі прэзідэнт Украіны заявіў, што нам трэба мінімум сем сістэмаў СПА для ўзмацнення абароны, дык вось вам ужо воінскі кантынгент, які можа быць задзейнічаны непасрэдна на тэрыторыі Украіны для прыкрыцця неба. Гэта дастатковы колькасцю воінскі кантынгент менавіта вузкаспецыялізаваных вайскоўцаў, напрыклад з Францыі, – сказаў Снегіроў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках