Кіраўніцтва заклапочанае толькі асабістым узбагачэннем
4- 4.05.2024, 16:41
- 23,466
Працаўнікі беларускіх прадпрыемстваў б'юць трывогу.
У рэдакцыю сайта Charter97.org напісаў чытач з Гомеля Міхась:
- Розныя афіцыйныя беларускія ведамствы даюць статыстыку за 2023 год па траўматызме на працы, і яны адрозніваюцца. Белстат заяўляе, што на Гомельшчыне 183 чалавекі пацярпелі, з іх 14 загінулі. Колькасць загінулых максімальная за апошнія пяць гадоў.
Найбольш трагічнай была аварыя на Светлагорскім ЦКК, 7 чэрвеня, калі праз выбух газапаветранай сумесі 3 чалавекі загінулі і 2 былі траўмаваныя.
Паводле статыстыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ў тым жа рэгіёне і за той жа перыяд на працоўным месцы траўмавана 197 чалавек, з іх 18 смяротна.
Разгром незалежных прафсаюзаў і поўнае падпарадкаванне рэжыму лукашысцкіх пакінула беларускіх працоўных безабароннымі. Кіраўніцтва дзяржаўных прадпрыемстваў заклапочана толькі асабістым узбагачэннем і выкананнем нерэальных задач кіраўніцтва.
Людзей гвалтам выганяюць на працу з парушэннем разнастайных нормаў працы. Простыя работнікі расплачваюцца за лукашысцкую працоўную самаўпраўнасць сваімі жыццямі і здароўем.