18 траўня 2024, Субота, 16:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Telegraph: Трамп хоча прымусіць краіны NATO павялічыць выдаткі на абарону да 3% ВУП

20
The Telegraph: Трамп хоча прымусіць краіны NATO павялічыць выдаткі на абарону да 3% ВУП

На фоне пагроз з боку Расеі і Кітая.

45-ы амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп у выпадку перамогі на выбарах у ЗША разглядае планы прымусіць сябраў NATO  павялічыць выдаткі на абарону да 3% ВУП. Пра гэта паведаміла выданне The Telegraph (пераклад – liga.net) са спасылкай на суразмоўцаў.

Паводле звестак выдання, Трамп уважае, што краіны-сябры павінны зрабіць большы фундуш у калектыўную абарону альянсу на фоне пагроз з боку Расеі і Кітая. Ён таксама ўважае, што правілы бухгалтарскага ўліку трэба змяніць такім чынам, каб дапамога Украіне не залічвалася ў суму выдаткаў на абарону.

Са слоў суразмоўцы, Трамп ужо некаторы час разглядае магчымасць павелічэння выдаткаў, але яшчэ больш пераканаўся ў гэтым пасля сустрэчы з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам у мінулым месяцы.

- Яго думкі схіляюцца да павелічэння выдаткаў на абарону ў бок 3%, асабліва пасля размовы з Дудам– і гэта не ўлічваючы грошай для Украіны, – сказаў суразмоўца выдання.

Выданне адзначыла, што Дуда раней сцвярджаў, што 3% ВУП на абарону (узровень, якога дасягнулі толькі Польшча, ЗША і Грэцыя) неабходны для абароны ад  пагроз, што нарастаюць, у тым ліку магчымы пачатак прамой канфрантацыі Расеі з NATO.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках