18 траўня 2024, Субота, 12:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Вось у такім бардаку і захоўваецца ядравая зброя ў Беларусі»

15
«Вось у такім бардаку і захоўваецца ядравая зброя ў Беларусі»

Камандаванне вайсковай часці на ўсё заплюшчвае вочы.

У зліве «Кіберпартызан» ёсць вельмі цікавая скарга ў КДБ афіцэраў 2631 авіяцыйнай базы захоўвання ракетнага ўзбраення і боепрыпасаў, якая знаходзіцца каля вёскі Прудок Гарадоцкага раёну, заўважыў чытач сайта Charter97.org Мікалай.

Вайскоўцы расказалі аб карупцыі і сістэмных крадзяжах, якія арганізавала кіраўніцтва базы. Асабліва дзіка, што камандаванне базы атрымлівала хабар ад прадстаўнікоў Белзнешспецтэхнікі за пастаўкі ракет.

Мусіць, каб заплюшчвалі вочы на якасць пастаўленага ўзбраення. Улік зброі вядзецца фармальна. У пасланні згадваецца актыўны ўдзел базы ў экспарце зброі. Скаржнікі расказваюць, што камандзіры ставяцца да іх па-хамску і татальна абкрадаюць.

Пытанні з прадстаўнікамі кантролю карупцыянеры ў пагонах развязалі хабарамі, банкетамі ў загарадным рэстаране і іншымі паслугамі.

Летам 2023 года ў СМІ з'яўлялася інфармацыя аб сумным стане даху склада гэтай базы. Скразныя дзіры займалі плошчу больш за 640 кв.м.

Гэтая в/ч лічыцца элітнай. Яна прымае і размяркоўвае ядравую зброю па іншых складах і зʼяўляецца трэніровачнай базай па яе абслугоўванні.

Жахліва, што ў гэтым бардаку захоўваецца страшная зброя. Такое абыходжанне з ёй можа прывесці да трагедыі беларускага народу і ўсяго свету. Тыя ж лукашысцкія камандзіры проста могуць прадаць пару боегаловак першаму лепшаму.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках