Студэнты БДЭУ годна адказалі кіраўніцтву ВНУ на пастанову зняць Герасіменю з дошкі гонару
13- 14.04.2021, 17:03
- 18,968
Цяпер усе сцены ўніверсітэта ў яе фотаздымках.
Як паведамляе Telegram-канал "Хартыя-97%", навучэнцы Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта не захацелі мірыцца са згубай фатаграфіі плыўчыхі і грамадскай актывісткі Аляксандры Герасімені са сцяны пашаны ў ВНУ.
Цяпер усе сцены ўніверсітэта ў яе фотаздымках!
Нагадаем, кіраўніцтва менскай ВНУ наважыла прыбраць фота плыўчыхі з дошкі гонару пасля таго, як на Аляксандру Герасіменю была распачатая крымінальная справа, якое стала помстай за яе актыўную грамадскую пазіцыю.