27 лiстапада 2024, Серада, 10:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Слуцку АМАП разагнаў жодзінскіх заўзятараў дубінкамі

15

Міліцыя ды АМАП з дапамогай дубінак спынілі сутычку паміж заўзятарамі «Слуцка» і жодзінскага «Тарпеда-БелАЗа».

Матч гэтых каманд у межах другога тура чэмпіянату Беларусі адбыўся 19 красавіка ў Слуцку.

Як паведамляе «Інфа-Кур’ер» са спасылкай на прадстаўнікоў заўзятарскага руху Слуцка, пагаднення аб "стрэлцы" паміж мясцовымі і жодзінскімі групоўкамі не было.

«Слуцкія нават не рыхтаваліся да агрэсіі і тым больш да разборак. Налёт жодзінцаў быў нечаканасцю», - кажуць мясцовыя заўзятары.

Сутычкі паміж заўзятарамі здарыліся незадоўга да пачатку матчу: адна - каля кас гарадскога стадыёна, другая - на іншым краі стадыёна.

Каб спыніць бойку, спатрэбілася актыўнае ўмяшальніцтва мясцовай міліцыі. Супрацоўнікі праваахоўных органаў не шкадавалі дубінак, прыкладваючы нават да тых заўзятараў, хто ўжо быў выкладзены тварам у асфальт.

Па звестках belultras.by, усяго быў затрыманы 21 заўзятар з Жодзіна. Як паведамляе аддзяленне інфармацыі ды грамадскіх сувязей УУС Менскага аблвыканкама, у дачыненні да затрыманых складзеныя пратаколы паводле арт.17.1 КаАП (дробнае хуліганства). Справы перададзеныя ў суд Слуцкага раёна.

Чакаецца, што судовыя пасяджэнні адбудуцца пасля выходных - 22 красавіка.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках