27 лiстапада 2024, Серада, 3:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арганізатараў «Чарнобыльскага шляху» выклікалі ў Менгарвыканкам

2
Арганізатараў «Чарнобыльскага шляху» выклікалі ў Менгарвыканкам
Фота: bymedia.net

Прычыну арганізатарам шэсця не паведамілі.

Усіх заяўнікаў «Чарнобыльскага шляху» выклікалі ў Менгарвыканкам. Сустрэча павінна адбыцца 17 красавіка а 16:00. Падрабязнасцяў праз тэлефон улады не патлумачылі, паведамілі charter97.org у прэс-службе Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.

«Мы чакаем, што могуць быць розныя рэакцыі. У тым ліку і цалкам неадэкватныя, бо ўлады ўжо спрабавалі сарваць правядзенне Дня Волі 25 сакавіка», - адзначыў адзін з заяўнікаў акцыі, сустаршыня аргкамітэта для стварэння партыі БХД Віталь Рымашэўскі.

Нагадаем, 10 красавіка ў Менгарвыканкам пададзеная заяўка на правядзенне 26 красавіка «Чарнобыльскага шляху». Арганізатары просяць гарвыканкам дазволіць правядзенне акцыі ў наступным фармаце: збор каля кінатэатра «Кастрычнік» з 14 да 15 гадзін і шэсце вуліцай Сурганава да царквы ў гонар абраза Божай Маці «Адшуканне палеглых», размешчанай побач з паркам Дружбы Народаў. Мітынг у гэтым годзе пастанавілі не праводзіць.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках