27 лiстапада 2024, Серада, 4:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Палатачнік»: Дэкрэт №3 прымусіць працаваць тых, хто адвык

65
«Палатачнік»: Дэкрэт №3 прымусіць працаваць тых, хто адвык
Фота: bymedia.net

Адна з мэтаў дэкрэта №3 - зацікавіць працаваць тых, хто ад гэтага "адвык".

Дэкрэт №3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства" будзе спрыяць выкараненню незаконнага прадпрымальніцтва. Такое меркаванне БелТА выказаў "дэпутат" "палаты прадстаўнікоў" Алег Леўшуноў.

"Рэалізацыя дэкрэта будзе садзейнічаць умацаванню падатковай дысцыпліны грамадзян, выкараненні такога негатыўнага фактару, як атрыманне даходаў ад незарэгістраванай прадпрымальніцкай дзейнасці", - сказаў "дэпутат".

Ён адзначыў, што ў дзяржаве сфарміраваныя спрыяльныя варункі для вядзення бізнесу, таму лагічна легалізаваць сваю прадпрымальніцкую дзейнасць, чым выплачваць збор на фінансаванне дзяржвыдаткаў.

На думку Алега Леўшунова, адна з мэтаў дэкрэта №3 - зацікавіць працаваць тых, хто ад гэтага "адвык". Дакументам вызначаны перыяды ўдзелу грамадзян у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў.

У іх ліку і перыяды самазанятасці: выкананне прац у грамадзянска-прававых кантрактах, ажыццяўленне прадпрымальніцкай, рамеснай дзейнасці, дзейнасці ў аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму; ажыццяўленне адвакацкай або натарыяльнай дзейнасці; вядзенне асабістай дапаможнай гаспадаркі.

"Кожны мае права выбраць той від дзейнасці, які яму бліжэйшы. А непрацуючых працаздольных грамадзян (акрамя неабароненых катэгорый насельніцтва) неабходна прывучаць да таго, што іх дабрабыт і будучыня залежыць, у першую чаргу, ад асабістай зацікаўленасці ў працы", - падкрэсліў Леўшуноў.

Нагадаем, дэкрэтам вызначаецца абавязак грамадзян Беларусі, замежных грамадзян, якія стала пражываюць у нашай краіне, асоб без грамадзянства, якія не ўдзельнічалі ў фінансаванні дзяржаўных выдаткаў або ўдзельнічалі ў такім фінансаванні менш за 183 каляндарных дзён (паўгода) у мінулым годзе, у выплаце збору ў суме 20 базавых велічынь.

Напісаць каментар 65

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках