Федэрыка Магерыні: ЕЗ гатовы да новых санкцыяў супраць Расеі
5- 6.03.2015, 17:00
- 10,199
Еўрапейскі Звяз гатовы ўвесці новыя санкцыі супраць Расеі ў сувязі з канфліктам ва Украіне.
Пра гэта заявіла шэф дыпламатыі Еўразвязу Федэрыка Магерыні на сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін ЕЗ у Рызе, паведамляе BBC.
Магерыні выказалася супраць паставак смяротных абарончых узбраенняў Украіне, да чаго заклікалі прэзідэнта ЗША Барака Абаму прадстаўнікі рэспубліканцаў і дэмакратаў у кангрэсе.
ЕЗ, са слоў Магерыні, робіць дастаткова для рэалізацыі Менскіх дамоўленасцей. Яна назвала іх тым шляхам, якім варта ісці наперад.
Як сказала Магерыні, "цяпер Украіне патрэбныя не толькі поўнае прызнанне яе суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці, але і мір".
Раней канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель таксама выказалася супраць паставак узбраенняў ва Украіну.
Фота: Reuters