Канада папярэдзіла Расею аб магчымасці «жорсткіх санкцый»
6- 3.03.2015, 14:44
- 12,979
Расея нясе адказнасць за ўспышкі гвалту на ўсходзе Украіны з моманту ўкладання Менскіх пагадненняў 12 лютага.
Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Канады Роб Нікалсан на сустрэчы з кіраўніком МЗС Францыі Ларанам Фабіюсам. Аб гэтым піша gordonua.com са спасылкай на La Presse.
Са слоў Нікалсана, Расея нясе адказнасць за ўспышкі гвалту на ўсходзе Украіны з моманту ўкладання Менскіх пагадненняў 12 лютага. Міністр падкрэсліў, што Канада пакуль не ўвяла «жорсткія санкцыі» ў дачыненні да Расеі, але не вагаючыся зробіць гэта ў выпадку неабходнасці.
«Падчас сустрэчы з міністрам Фабіюсам я падкрэсліў рашучасць нашага ўраду і нашу нязменную падтрымку ўкраінскаму народу ў сувязі з ваеннай агрэсіяй прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна», - падкрэсліў Нікалсан.