27 лiстапада 2024, Серада, 6:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

80% прадпрымальнікаў Беларусі не змаглі выйсці на працу

38
80% прадпрымальнікаў Беларусі не змаглі выйсці на працу

Найбуйнейшыя рэчавыя рынкі краіны бязлюдныя.

1 сакавіка на працу не выйшлі 80% прадпрымальнікаў. Яны проста не змаглі адкрыцца і працаваць. А ўсё таму, што нягледзячы на запэўніванні ўладаў у СМІ, заканадаўча замацаваных дакументаў, якія засцераглі б прадпрымальнікаў ад будучых праверак і канфіскацый, не існуе. Пра гэта charter97.org паведаміў старшыня РГА "Перспектыва" Анатоль Шумчанка.

- Скажыце, гэта можна назваць страйкам?

- У тым і справа, што гэта не забастоўка. У прыватнасці, «Перспектывай» дакладна ніякія захады не прымаюцца. Гэта проста рэакцыя на тыя законы, якія прынялі ўлады і тое, што людзі не змаглі выйсці на працу з'яўляецца непасрэдным вынікам працы чыноўнікаў і іх выканання патрабаванняў Лукашэнкі.

Уладам было б нават выгадна, каб гэта выглядала як пратэст, тады значна прасцей было б растлумачыць сітуацыю праз тэлевізары і знайсці «ворага». Але ж гэта ж не забастоўка, а вымушаныя захады! Людзі проста не ў стане былі выйсці на працу сёння, 1 сакавіка, у дзень пачатку дзеяння Указа №222. Сёння немагчыма працаваць паводле тых законаў, якія прымае ўлада, вось у чым справа!

- Кажучы аб малым бізнэсе агулам, атрымліваецца, што з сённяшняга дня пацыент хутчэй мёртвы, чым жывы?

- Шмат хто сёння думае, што ўлада сёння знішчае прадпрымальнікаў. Я скажу такую рэч, якая многім падасца дзіўнай: сёння мы становімся сведкамі адраджэння прадпрымальніцтва ў Беларусі. Я маю на ўвазе тое, што само грамадства пачынае разумець ступень і меру адказнасці за сваю будучыню. Грамадства рэагуе сваімі дзеяннямі на вынік працы ўлады. Калі пяць гадоў таму словы намесніка міністра эканомікі маглі быць прынятыя на веру, то сёння такіх наіўных сярод прадпрымальнікаў больш няма. І за гэтым не стаіць ніхто - не "Перспектыва", ні Шумчанка, ні charter97.org. За гэтым стаіць сама ўлада. Сама ўлада нанесла сабе сур'ёзныя страты ў плане іміджу і даверу.

- Ва ўладаў застаўся шанец усё выправіць?

- Цяпер уладам трэба будзе вельмі добра папрацаваць, каб усё гэта аднавіць. А калі казаць прадметна, то напрыклад, учора быў вельмі сур'ёзны, масіраваны ідэалагічны штурм на тэму таго, каб прадпрымальнікі выходзілі працаваць у нядзелю, плацілі падаткі, арэнды і ўсё астатняе. Збіралі старшыняў гарвыканкамаў, АУС, АБЭЗ, падатковай і казалі: хлопцы, выходзьце працаваць, вас ніхто чапаць не будзе!

Але людзі сёння ўжо настолькі паспелі і сталі настолькі пісьменнымі, што яны сказалі ў адказ: дайце нам паперу, якая пацвярджае вашы словы пра тое, што нам нічога не пагражае, выйдзі мы заўтра на працу. А яны ў адказ: не, мы такой паперы даць не можам! Прадпрымальнікі патрабуюць, каб мараторый на гэты ўказ быў аформлены на паперы, і да гэтага моманту ім з уладамі нават абмяркоўваць няма чаго.

Мы заклікаем улады не наступаць на адны і тыя ж граблі. Сёння трэба тэрмінова пераглядаць усю палітыку ў дачыненні да малога бізнэсу і тое, што яны прадаўжаюць кансультавацца з аднымі і не дапускаць да абмеркаванняў іншых - гэта тая ж памылка, якая і прывяла нас туды, дзе мы цяпер знаходзімся.

Нагадаем, нядаўна ў Беларусі прайшоў Форум прадпрымальнікаў, на якім ўлады паставілі крыж на надзеях прадпрымальнікаў развязаць канфлікт з улікам іх думкі: з 1 сакавіка ў дзеянне ўваходзіць нашумелы Указ №222 і гандляваць без належных суправаджальных дакументаў будзе забаронена. У выпадку парушэнняў іпэшнікаў будуць штрафаваць на 9 мільёнаў, а тавар будзе канфіскоўвацца.

Цягам апошніх некалькіх месяцаў ішлі масавыя стыхійныя праверкі і канфіскацыі.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках