27 лiстапада 2024, Серада, 12:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькасць працаўнікоў, якім затрымалі заробак, вырасла ў 16 разоў

12
Колькасць працаўнікоў, якім затрымалі заробак, вырасла ў 16 разоў

За студзень пратэрмінаваная запазычанасць у заробку вырасла ў 7,74 разы ў параўнанні са снежнем 2014 года.

На 1 лютага яна склала 171 мільярда рублёў. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Пры гэтым запазычанасць колькасці работнікаў, перад якімі ў працадаўцы мелася запазычанасць, вырасла больш чым у 16 разоў - з 3 тысяч да 49,3 тысяч чалавек, паведамляе БелаПАН.

Як і ў мінулым годзе, у пералік такіх прадпрыемстваў увайшлі ў асноўным сельгаспрадпрыемствы. Аднак ёсць і прамысловыя, сярод якіх ААТ «Воршабудматэрыялы», віцебскае ААТ «Класіка індустрыі моды», ААТ «Обальскі керамічны завод» (Віцебская вобласць), ААТ «Віцебскі камбінат шоўкавых тканінаў», ААТ «Сцяг індустрыялізацыі» (Віцебск), ААТ «Аршанскі камбінат будаўнічых матэрыялаў», ААТ «Завод «Эвістар» (Віцебск), ААТ «Веткаўская бавоўнапрадзільная фабрыка» (Гомельская вобласць), ААТ «Завод «Спецаўтаматыка» (Менск), ЗАТ «Мантажлегмаш» (Менск), КУП «Завод эфектыўных прамысловых канструкцый» (Менск), ЗАТ «Сівельга» (Менск), ААТ «Маналітград» (Менск), ТАА «Менскі дом вокнаў», ААТ «Маладзечанскі завод металаканструкцый», ААТ «Магілёўскі завод «Строммашына», ААТ «Фандок» (Бабруйск , Магілёўская вобласць), СЗАТ «Асіповіцкі вагонабудаўнічы завод» (Магілёўская вобласць) і іншыя.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках