27 лiстапада 2024, Серада, 11:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канфлікт на рынку ў Гародні: у ІП канфіскавалі тавар на 325 млн

47
Канфлікт на рынку ў Гародні: у ІП канфіскавалі тавар на 325 млн

У гарадзенскага ІП, праз якога ўзнік канфлікт паміж прадпрымальнікамі і падатковымі інспектарамі на Паўднёвым рынку 3 лютага, канфіскавалі тавар.

Лёс канфіскаванага тавару, а таксама памер штрафу, вызначыць суд, піша Блог Гродна.

«Пры правядзенні праверкі індывідуальнага прадпрымальніка на Паўднёвым рынку, падатковыя інспектары выявілі курткі без накладных, - паведаміў 015.by Андрэй Габроўскі, галоўны дзяржаўны падатковы інспектар аддзела аналізу і планавання кантрольных работ МПЗ Гарадзенскай вобласці. - Тавар на 16,5 млн рублёў быў канфіскаваны. А пазней, падчас рэалізацыі аператыўнай інфармацыі, з санкцыі пракурора быў абшуканы катэдж прадпрымальніка. У гаражы было выяўлена 868 адзінак джынсавай вопраткі без накладных дакументаў».

Вопратка без суправаджальных дакументаў, ацэненая ў 319 млн рублёў, была таксама канфіскаваная. Лёс тавару, а таксама памер штрафу для ІП вызначыць суд.

Нагадаем, што канфлікт паміж прадпрымальнікамі і падатковымі інспектарамі на Паўднёвым рынку адбыўся раніцай. Тады больш за 300 прадпрымальнікаў і пакупнікоў абурыліся «незаконнымі» дзеяннямі падатковай інспекцыі, якая наважыла праверыць тавар у адным з гандлёвых павільёнаў. Для абароны супрацоўнікаў падатковай інспекцыі была выкліканая міліцыя.

Фота: 015.by

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках