27 лiстапада 2024, Серада, 22:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты нафты падаюць праз рост запасаў у ЗША

3
Кошты нафты падаюць праз рост запасаў у ЗША

На фоне павелічэння запасаў «чорнага золата» ў ЗША кошт сакавіцкіх ф'ючэрсаў на Brent знізіўся на 6,61%, а на лёгкую нафту маркі WTI - на 9,07%.

Пра гэта сведчаць звесткі таргоў, піша ЛІГАБізнесІнформ.

Кошт сакавіцкіх ф'ючэрсаў на паўночнаморскую сумесь Brent знізіўся на 6,61% - да $54,32 за барэль. Кошт сакавіцкіх ф'ючэрсаў на лёгкую нафту маркі WTI падаў на 9,07% - да $48,64 за барэль.

Міністэрства энэргетыкі ЗША раней у сераду паведаміла аб павелічэнні камерцыйных запасаў нафты ў краіне за тыдзень, што завяршылася 30 студзеня, на 6,3 мільёна барэляў, або на 1,6%, - да 413,1 мільёна барэляў. Пры гэтым аналітыкі прагназавалі павелічэнне запасаў толькі на 3,75 мільёна барэляў.

Агульныя запасы бензіну павялічыліся на 2,3 мільёна барэляў і склалі 240,7 мільёна барэляў. Пры гэтым аналітыкі чакалі росту паказчыка на 1,9 мільёна барэляў. Запасы дыстылятаў выраслі на 1,8 мільёна барэляў да 134,5 мільёна барэляў, тады як аналітыкі, наадварот, прагназавалі зніжэнне паказчыка на 1,5 мільёна барэляў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках