27 лiстапада 2024, Серада, 6:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрый Фельштынскі: «Нюрнбэржскі працэс» над Пуціным можа адбыцца ў Севастопалі

3
Юрый Фельштынскі: «Нюрнбэржскі працэс» над Пуціным можа адбыцца ў Севастопалі

Ніхто не разумее, што рабіць з новым Гітлерам, які раптам падняўся ў Еўропе ў 2014 годзе.

Доктар гістарычных навук, аўтар сумеснай з Аляксандрам Літвіненкам кнігі-даследавання «ФСБ падрывае Расею» Юры Фельштынскі не выключае, што калісьці міжнародны суд над прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным можа адбыцца ў Крыме, анэксаваным Расеяй. Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю «Главкому».

Каментуючы агрэсію РФ супраць Украіны і акупацыю Крыма Расеяй, Фельштынскі адзначыў, што склалася беспрэцэдэнтная сітуацыя. «У Еўропе пасля 1945 г. ніхто не спрабаваў перакройваць межы шляхам нападу на свайго суседа. Цяперашняя сітуацыя абсалютна беспрэцэдэнтная. Збольшага менавіта праз гэта цывілізаваны свет у такой разгубленасці. Ніхто не разумее, што рабіць з новым Гітлерам, які раптам падняўся ў Еўропе ў 2014 годзе. Вельмі складана таму прагназаваць, як менавіта развяжацца сітуацыя, што склалася. Я думаю, што нічым добрым для Расеі гэтая авантура скончыцца не можа. Наступствы могуць быць абсалютна любыя», - сказаў гісторык.

Адносна трыбуналу над Пуціным ён адзначыў, што паводле аналогіі з Нямеччынай, гэты суд не абавязкова павінен будзе праводзіцца ў Гаазе. «Ён, у рэшце, можа адбыцца і ў Севастопалі. Суд над нацыстамі праходзіў у Нюрнбэргу, паколькі менавіта ў гэтым горадзе з 1927 года праводзіліся з'езды нацысцкай партыі. Не, ну, можа быць, на права судзіць Пуціна будуць прэтэндаваць яшчэ і Тбілісі (праз уварванне расейскага войска ў Грузію ў 2008 годзе) або Грозны (праз другую чачэнскую вайну). Баюся, што жадаючых падаць свае гарады для суду над Пуціным у нас будзе дастаткова», - сказаў Фельштынскі.

Фота: AFP

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках