27 лiстапада 2024, Серада, 6:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнікам Берасця распавялі, што такое салідарнасць

9

На рынках Берасця распаўсюдзілі ўлёткі, што заклікалі прадпрымальнікаў змагацца за свае правы.

Акцыю правялі актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь»

«Улёткі раздаваліся на ўсіх буйных рынках горада і ў іншых людных месцах. Усяго іх было распаўсюджана блізу 2 тысяч, - распавялі charter97.org удзельнікі акцыі. - З 1 сакавіка ў сілу ўваходзяць указы, якія, фактычна робяць немагчымым працу ІП. Многія прадпрымальнікі закрываюць свой бізнэс, іншыя рыхтуюцца да акцыяў пратэсту. Заклік да яднання і барацьбы за свае правы, як ніколі актуальны ў гэтай сітуацыі».

Ва ўлётцы быў надрукаваны артыкул аднаго з лідараў прадпрымальніцкага руху Іллі Дабратвора з заклікам да салідарнасці. «Пакуль кожны будзе толькі за сябе - пераменаў не будзе. Салідарнасць - гэта святое», - гаворыцца ў ёй.

Прадпрымальнікам Берасця распавялі, што такое салідарнасць

Нагадаем, Форум індывідуальных прадпрымальнікаў, які адбыўся напярэдадні ў Менску, не развязаў галоўнай задачы, якая стаяла перад ягонымі ўдзельнікамі - адтэрмінаваць ўваходжанне ў дзеянне ўказа Лукашэнкі №222, які абавязвае мець з 1 сакавіка суправаджальныя дакументы на кожную адзінку тавару. Гандляваць без належных суправаджальных дакументаў праз тыдзень будзе забаронена. У выпадку парушэнняў прадпрымальнікаў будуць штрафаваць на 9 мільёнаў, а тавар будзе канфіскоўвацца. Ужо цяпер праходзяць масавыя стыхійныя праверкі і канфіскацыі.

Прадстаўнікі галіны канстатуюць, што ў выніку тысячы прадпрымальнікаў будуць вымушаныя спыніць дзейнасць, так як аптовыя базы ў Расеі, дзе ў асноўным і затаварваюцца беларусы, працуюць без сертыфікатаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках