МЗС Францыі: Атака на Марыупаль зменіць сітуацыю з санкцыямі
13- 25.02.2015, 12:21
- 18,499
У выпадку магчымай атакі на Марыупаль сітуацыя вакол санкцый супраць РФ можа змяніцца.
Пра гэта сказаў міністр замежных спраў Францыі Ларан Фабіус, паведамляе France info.
«Мы далі зразумець расейцам, што калі сепаратысты нападуць на Марыупаль, сітуацыя з санкцыямі будзе цалкам змененая», - сказаў Фабіус.
Цяпер, з ягоных слоў, «рэжым спынення агню ў асноўным выконваецца».
Французскі міністр разам з тым выключыў варыянт таго, што Францыя можа накіраваць ва Украіну сваіх вайсковых экспертаў, піша «Европейская правда».
«Брытанцы, якія не з’яўляюцца ўдзельнікамі дыскусіі, настроены вельмі жорстка. Мы таксама прытрымліваемся цвёрдай лініі, але ўсё ж выступаем за дээскалацыю», - падкрэсліў Фабіус.
Нагадаем, брытанскі прэм'ер Дэвід Кэмеран у аўторак паабяцаў, што брытанскія вайскоўцы будуць адпраўленыя ва Украіну бліжэйшымі некалькімі тыднямі для кансультацый і навучання ўкраінскіх вайскоўцаў.