27 лiстапада 2024, Серада, 15:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сарыюш-Вольскі: Зброю Украіне павінны пастаўляць Брытанія, Францыя і ЗША

7
Сарыюш-Вольскі: Зброю Украіне павінны пастаўляць Брытанія, Францыя і ЗША

Расея не скарыстала шанец на замірэнне, таму цяпер варта разглядаць пытанні аб увядзенні больш жорсткіх санкцый і пастаўках зброі.

Пра гэта сказаў дэпутат Еўрапарламента Яцэк Сарыюш-Вольскі ў эфіры Radio Lodz, піша "Украінская праўда".

З ягоных слоў, падзеі вакол Дэбальцава і тое, што сепаратысты спрабуюць прабіць сабе дарогу ў Крым праз Марыупаль, паказваюць, што шанец, дадзены перамовамі ў Менску, Расея не выкарыстоўвала.

"Таму ў Брусэлі павінны зразумець, што настаў час чарговых, больш цяжкіх санкцый і іншых захадаў. І тут я маю на ўвазе пастаўкі зброі", - сказаў еўрадэпутат.

Трэба перайсці ад палітыкі замірэння да палітыкі стрымлівання, гэтага можна дасягнуць, з ягоных слоў, з дапамогай сектаральных санкцый. Што тычыцца паставак зброі, то дэпутат перакананы, што пастаўляць яе павінны тыя краіны, якія яе маюць.

"Тут гаворка ідзе пра высокатэхналагічную зброю: высокадакладныя ракеты, супрацьтанкавыя, супрацьпаветраныя сродкі - зброю, якую ў Еўропе размяшчаюць галоўным чынам французы, англічане. І амерыканцы", - адзначыў Сарыюш-Вольскі.

Аднак, з ягоных слоў, гэта не пытанне кампетэнцыі ЕЗ, кожная краіна-чалец павінна сама вызначаць, пастаўляць ці не пастаўляць зброю Украіне. У той жа час ён нагадаў, што ў ліпені мінулага года ЕЗ скасаваў эмбарга на пастаўкі зброі краінамі-чальцамі.

"Было б добра, калі б з'явілася кааліцыя дзяржаў, якія гатовыя пастаўляць зброю", - адзначыў Сарыюш-Вольскі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках