27 лiстапада 2024, Серада, 17:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Wall Street Journal: Украіне ад ЗША патрэбныя сучасныя РСЗА

17
The Wall Street Journal: Украіне ад ЗША патрэбныя сучасныя РСЗА

Адзіны магчымы адказ на новую расейскую атаку - удар з-за межаў зоны баявых дзеянняў.

У дыскусіях на тэму ці павінна Амерыка дапамагчы Украіне з узбраеннем рэдка разглядаюць пытанне сутнасна - якая менавіта зброя можа прынесці рэальную карысць у канфлікце на Данбасе? Сучасныя ракетныя сістэмы залпавага агню дакладна напалохаюць войска Пуціна.

Пра гэта ў сваім артыкуле для The Wall Street Journal напісаў амерыканскі генерал-маёр у адстаўцы Робэрт Скейлз, паведамляе Цензор.НЕТ.

На думку Скейлза, пытанне не стаіць - даваць ці не. Дапамагчы Украіне са зброяй трэба абавязкова, але ўлічваючы эфектыўнасць кожнага тыпу ўзбраення. Калі Вашынгтон дасць Кіеву самыя новыя тэхналогіі, гэта стрымае амбіцыі Пуціна, піша генерал-маёр. Аднак паўмеры могуць і пагоршыць сітуацыю - некалькі амерыканскіх вінтовак у руках украінскага войска дапамогуць развязаць расейскаму прэзідэнту рукі для пашырэння ягонай кампаніі ва Украіне.

"Некаторыя варыянты адпадаюць адразу. Пастаўка самалётаў для ВПС Украіны не спрацуе, бо расейцы мабілізавалі складаныя ракетныя сістэмы ўздоўж заходняй мяжы Расеі. Адпраўка амерыканскіх або натаўскіх танкаў і бронемашын проста ў спрэчную зону - таксама не спрацуе, бо расейцы запоўнілі занятыя імі землі большым арсеналам танкаў і процітанкавых ракет", - разважае аўтар артыкула.

Стралковая зброя, боепрыпасы і процітанкавая зброя адназначна дапамогуць украінцам ваяваць, на думку Скейлза. Аднак гэтага будзе недастаткова.

"Расейскія мэты пераважна статычныя. Яны складаюцца з камандна-кантрольных аб'ектаў і бранятэхнікі, размешчаных у баявых пазіцыях каля гарадоў Данецка і Луганска. РСЗА зможа знішчыць расейскія цэлі метадычна, па адной за раз", - піша генерал-маёр. - "Адзіны магчымы адказ на новую расейскую атаку - удар з-за межаў зоны баявых дзеянняў з выкарыстаннем амерыканскай і натаўскай зброі далёкай паразы. У войска ЗША ёсць некалькі батальёнаў РСЗА, якія маюць значна большы дыяпазон і дакладнасць, чым некіравальныя "Грады" на ўзбраенні ў Кіева".

Са слоў Скейлза, амерыканскімі РСЗА лёгка кіраваць дзякуючы ўбудаваным бартавым кампутарам і навігацыйным сістэмам, хоць на навучанне ўкраінскіх вайскоўцаў сыдзе час. Але менавіта дзякуючы батарэям амерыканскіх РЗСА артылерыя Хусэйна спачатку была спаралізаваная, а потым знішчаная падчас аперацыі "Бура ў пустыні" 1991 года.

"РЗСА ёсць у арсеналах некалькіх краін NATO. Магчыма, калектыўная праграма для выдачы гэтых сістэм Кіеву з многіх крыніц пашле сігнал Пуціну, што ён супрацьстаіць кааліцыі, а не адзінокай краіне", - піша генерал-маёр. - "ЗША і NATO павінны пачаць адпраўляць патрэбную зброю і кадры для навучання зараз жа. Затрымка гэта параза. А неадкладныя дзеянні могуць выратаваць суверэнітэт сяброўскай краіны і прымусіць павярнуць назад тырана, які пагражае Еўропе", - рэзюмуе Скейлз.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках