27 лiстапада 2024, Серада, 19:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзешчыца: Патрэбныя санкцыі супраць РФ у энэргетыцы і банкаўскім сектары

8
Дзешчыца: Патрэбныя санкцыі супраць РФ у энэргетыцы і банкаўскім сектары

У выпадку невыканання Расеяй пагадненняў, Захад павінен узмацніць ціск на яе.

Дзеянні баевікоў вакол Дэбальцава сведчаць аб тым, што дасягнутыя ў Менску дамоўленасці не выконваюцца, а калі не будзе выканання пагадненняў, трэба рабіць больш жорсткімі санкцыі. Пра гэта сказаў амбасадар Украіны ў Польшчы Андрэй Дзешчыца ў эфіры "Польскага радыё", піша "Еўрапейская праўда".

"Расея павінна ўсвядоміць, што калі спыненне агню не наступіць, рушаць услед чарговыя санкцыі. Абмежаванні прыносяць свае вынікі, бо Уладзімір Пуцін усё ж сеў за стол перамоваў. Але калі Масква не будзе прытрымлівацца дамоўленасцяў, патрэбныя новыя санкцый у энэргетыцы і банкаўскім сектары", - адзначыў Андрэй Дзешчыца.

Паводле слоў пасла, у выпадку невыканання Расеяй пагадненняў, Захад павінен узмацніць ціск на яе.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках