27 лiстапада 2024, Серада, 11:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Newsweek: У Крамлі ўзмацняецца раскол

14
Newsweek: У Крамлі ўзмацняецца раскол

Прэзідэнт Расеі звольніў аднаго са сваіх 10 сваіх дарадцаў, 52-гадовага Сяргея Дубіка, блізкага да прэм'ер-міністра РФ Дзмітрыя Мядзведзева.

Пра гэта было заяўлена ўчора на афіцыйным сайце Крамля, піша Дам'ен Шаркоў на старонках Newsweek, паведамляе Inopressa.

Спасылаючыся на газету "Ведамасці", выданне нагадвае, што Дубік быў цесна звязаны з цяперашнім прэм'ер-міністрам Мядзведзевым падчас ягонага прэзідэнцкага тэрміна ў 2008- 2012 гадах. У 2009 годзе Дубік быў прызначаны начальнікам Упраўлення Прэзідэнта Расейскай Федэрацыі ў пытаннях дзяржаўнай службы, а ў 2010-м - кіраўніком антыкарупцыйнага камітэта Мядзведзева.

Паводле звестак "Ведамасцяў", "месца Дубіка ў антыкарупцыйным камітэце зойме Алег Плахі, чыноўнік, блізкі да Пуціна. А расейскае дзяржаўнае агенцтва ТАСС паведаміла, што ў Пуціна няма непасрэднай замены Дубіку. Замест гэтага прэзідэнт будзе працаваць з 9 дарадцамі, а не з 10".

"Са слоў карэспандэнткі Newsweek Europe ў Расеі Ганны Нямцовай, звальненне Дубіка з'яўляецца прыватнай праявай больш буйнога расколу паміж кансерватыўнымі прыхільнікамі Пуціна, такімі як Ігар Сечын (за тое, што ў часы СССР яны служылі ў войску або федэральнай выведцы, іх называюць "сілавікамі") і больш ліберальнымі паплечнікамі, такімі як Мядзведзеў", - піша Шаркоў.

"Так званае крыло сілавікоў Крамля не любіць прэм'ер-міністра Дзмітрыя Мядзведзева і робіць усё, каб выжыць ягоных сяброў з адміністрацыі. Кар'ера Дубіка развівалася паралельна з кар'ерай Мядзведзева", - кажа Нямцова.

"Апошнім часам ён некалькі разоў губляў свае пасады і пазіцыі. Вельмі імаверна, што цяпер у Крамлі за барацьбу з карупцыяй будзе адказваць Алег Плахі. Некаторыя крэмлінолагі таксама прадказваюць, што стары сябар Пуціна Віктар Іваноў, цяперашні кіраўнік Федэральнай службы кантролю за абарачэннем наркотыкаў, заменіць Дубіка ў адміністрацыі", - прыводзіць выданне словы Нямцовай.

"Іваноў таксама блізкі да боса "Раснафты" Ігара Сечына - калі ён прыйдзе працаваць у Крэмль, пазіцыя Сечына ўмацуецца яшчэ больш", - мяркуе яна.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках