Біл Браўдэр: Пуцін можа выявіцца самым багатым чалавекам на планеце
38- 16.02.2015, 15:40
- 48,838
Багацце расейскага прэзідэнта ацэньваецца ў $200 млрд.
Пра гэта заявіў кіраўнік інвестыцыйнага фонду Hermitage Capital Біл Браўдэр у інтэрв'ю амерыканскаму тэлеканалу CNN, піша ZN.ua.
"Я мяркую, што гэта $200 млрд (багацце Пуціна - рэд.). Пасля 14 гадоў знаходжання ва ўладзе ў Расеі, і ўлічваючы тыя грошы, якія не былі выдаткаваныя на школы і дарогі, лякарні, і гэтак далей, усе гэтыя грошы захоўваюцца на рахунках швайцарскіх банкаў, у акцыях, хедж-фондах, якія кіруюцца Пуціным і ягонымі сябрукамі", - сказаў ён.
Браўдэр сцвярджае, што "першыя 8-10 гадоў пры ўладзе ў Расеі ён скраў столькі грошай, колькі змог".
Са слоў Браўдэра, на гэты момант за самага багатага ў свеце ўважаецца Біл Гейтс, багацце якога ацэньваецца ў $79 млрд. Пры гэтым, паводле апошніх звестак са станам на ліпень 2014 багацце мексіканскага бізнэсоўца арабскага паходжання Карласа Сліма перавысіла багацце Біла Гейтса, з ацэнкі Forbes, і дасягнула $79,1 млрд.
Як раней пісала агенцтва Bloomberg, Пуцін звузіў сваё блізкае кола да некалькіх сілавікоў. Са слоў дзвюх дасведчаных крыніц з атачэння прэзідэнта РФ, Уладзімір Пуцін пачаў з падазрэннем ставіцца да людзей, якія абавязаныя яму сваім багаццем і якія вельмі моцна пацярпелі ад санкцый Захаду.
Фота: AP