27 лiстапада 2024, Серада, 11:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка прапаноўвае максімальна падняць падаткі, а «потым спакойна працаваць»

73
Лукашэнка прапаноўвае максімальна падняць падаткі, а «потым спакойна працаваць»

Так дыктатар хоча развязаць праблему пастаянных зменаў падатковых ставак.

Пастаянныя змены падатковых ставак недапушчальныя. Пра гэта Лукашэнка сёння заявіў на нарадзе аб актуальных пытаннях падатковай палітыкі, паведамляе БелТА.

«Шчыра кажучы, можа, варта адзін раз максімальна адкарэктаваць, каб потым некалькі гадоў усім спакойна працаваць?» - сказаў Лукашэнка.

Падчас нарады ён звярнуў увагу на шэраг аспектаў, у прыватнасці, на стан падатковай сістэмы Беларусі. «Апошнім часам зроблена нямала ва ўдасканаленні гэтай сістэмы. Скарочаная колькасць падаткаў, спрошчанае адміністраванне, уведзенае электроннае ўзаемадзеянне з плацельшчыкамі падаткаў, - адзначыў Лукашэнка. - Быццам бы стала лепш, што пацвярджаецца міжнародным рэйтынгам».

«З іншага боку: калі часта нешта мяняць у падатках - можна ўпасці ў крайнасць і нанесці шкоду стабільнасці краіны», - падкрэсліў ён.

Дыктатару дакладваюць, што ўжо і прадпрымальнікі нібыта просяць, каб «спынілі ўсялякія рэформы ў падатковай сферы, патрэбна стабільнасць».

Яшчэ адзін аспект, на якім спыніўся на нарадзе беларускі кіраўнік, - падатковае адміністраванне. «Падаткаабкладанне павінна быць максімальна простым, зразумелым кожнаму і лагічным. Гэта пытанне, калі хочаце, не толькі эканамічнае, але і псіхалагічнае. Часам падатковае заканадаўства маленькую фірму прымушае трымаць бухгалтараў больш, чым работнікаў самой фірмы. Гэта ненармальна», - дадаў Лукашэнка.

Дыктатар таксама ўважае неабходным пакінуць падатковыя льготы толькі для прыярытэтных відаў дзейнасці.

Лукашэнка адзначыў, што цяпер у Беларусі няма магчымасці даваць падатковыя льготы ў ранейшым аб'ёме. «Калі раней на пэўным этапе ў нас была магчымасць даваць падобныя падатковыя льготы, цяпер іншыя часы. Ад індывідуальных ільгот наогул, напэўна, трэба адыходзіць», - мяркуе ён.

Напісаць каментар 73

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках