27 лiстапада 2024, Серада, 12:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнікі - на мяжы бунту (Відэа)

73

У рэгіёнах сітуацыя горшая, чым у сталіцы.

Вымушаныя спыняць працу прадпрымальнікі з вельмі вялікім стажам працы. Пра гэта ў інтэрв'ю тэлеканалу «Белсат» заявіў кіраўнік аб'яднання «Пэрспэктыва» Анатоль Шумчанка.

Напрыклад, у Маладзечне жанчына, якая распачала бізнэс 20 гадоў таму з сеткай крам, пакінула толькі адну. «Улада змяніла правілы, па якіх людзі працавалі 20 гадоў, і запатрабавала ад іх цягам усяго паўгода пераарыентавацца на новыя. Зламалі аб калена дзесяткі тысяч лёсаў», - кажа госць праграмы «Размова дня з Калінкінай».

16 лютага «Пэрспэктыва» плануе форум з удзелам прадстаўнікоў усіх рэгіёнаў Беларусі, дзе будуць узнятыя самыя вострыя праблемы прадпрымальніцкай грамадскасці. Да дыялогу запрошаныя і чыноўнікі зацікаўленых дзяржаўных устаноў.

Напісаць каментар 73

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках