27 лiстапада 2024, Серада, 10:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ангела Мэркель: Не маю ілюзій у сувязі з вынікамі перамоў

54

Для дасягнення міру ва Украіне застаецца яшчэ шмат перашкод.

Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель заявіла, што не мае ілюзій у сувязі з вынікамі перамоў у Менску, і папярэдзіла, што для дасягнення міру ва Украіне застаецца шмат перашкод, паведамляе AFP.

Нагадаем, сёння ў Менску пасля 16 гадзін закончыліся перамовы «нармандскай чацвёркі». У выніку сустрэчы кіраўнікі Украіны, Францыі, Расеі і Нямеччыны прынялі дэкларацыю, у якой пацвердзілі суверэнітэт і цэласнасць Украіны. Яны таксама ўхвалілі Комплекс захадаў для выканання менскіх пагадненняў, прыняты і падпісаны ў Менску 12 лютага.

Так, у дакумэнце адзначаецца, што ваеўнікі і войска Украіны павінны спыніць агонь апоўначы 15 лютага. Пасля гэтага стораны пачнуць адвод цяжкага ўзбраення - такім чынам, каб «зона бяспекі» складала ад 50 да 140 кіламэтраў. Таксама сэпаратысты і войска павінны абмяняцца палоннымі ў фармаце «ўсіх на ўсіх» (Парашэнка абвясціў і аб хуткім вызваленні Надзеі Саўчанкі з расейскага следчага ізалятара, але пацверджання з Масквы гэтаму няма), піша meduza.io.

Украіна правядзе канстытуцыйную рэформу ў інтарэсах жыхароў Данбаса і забяспечыць амністыю для ўсіх грамадзян, якія ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях. АБСЕ са свайго боку павінна сачыць за рэжымам спынення агню і за вывадам з Украіны ўсіх «замежных ўзбраенняў, фармаванняў, тэхнікі і наймітаў». У «асобных раёнах» Луганскай і Данецкай абласцей (з усяго відаць, у «зоне бяспекі») павінны адбыцца мясцовыя выбары.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках