26 лiстапада 2024, aўторак, 23:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сусветны банк: Танная нафта дапаможа сусветнай эканоміцы

6
Сусветны банк: Танная нафта дапаможа сусветнай эканоміцы

2015 год стане годам нізкіх коштаў на паліва, і ў 2016 годзе яны вырастуць толькі нязначна.

Час коштаў на нафту, якія перасягаюць $100 за барэль скончыўся, мяркуюць эксперты Сусветнага банка.

На думку аўтараў дакладу СБ, на нафтавыя кошты ўплывае палітыка краін АПЕК і сланцавы энергетычны бум у ЗША, піша АФН.

У дакладзе адзначаецца, што нізкія цэны на нафту стануць сур'ёзным выклікам для буйных краін-экспарцёраў нафты, паколькі гэта адаб'ецца на іх эканоміцы. У той жа час у імпарцёраў паліва з'яўляецца шанец для правядзення структурных рэформаў.

СБ лічыць, што нізкія цэны на нафту ў цэлым дабратворна паўплываюць на сусветную эканоміку: зніжэнне коштаў на паліва на 30% павернецца дадатковым ростам сусветнага ВУП на 0,5%.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках