26 лiстапада 2024, aўторак, 21:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі рубель паскорыў падзенне

8
Расейскі рубель паскорыў падзенне

Расейскі рубель узмацніў падзенне да даляра і еўра на Маскоўскай біржы ўслед за паскарэннем зніжэння коштаў нафты.

Даляр ЗША каштаваў 62,75 руб/даляр а 12:15 паводле Менску, курс еўра склаў 74,90 руб/еўра, піша «Интерфакс».

Даляр расце другі гандлёвы дзень запар. За гэты перыяд, г.зн. з пачатку года, даляр дадаў больш за 10%.

Рубель губляе пазіцыі праз зніжэнне сусветных коштаў нафты. Лютаўскія ф'ючэрсы на нафту Brent на лонданскай біржы ICE Futures у ранішнія гадзіны наблізіліся да ўзроўню 52 даляры за барэль, абнаўляючы шматгадовыя мінімумы.

Міжнародныя эксперты прагназуюць далейшае зніжэнне коштаў нафты. Напрыклад, Саудаўская Аравія, найбуйнейшы здабытчык «чорнага золата» ў свеце, які беспасярэдне ўплывае на кошты нафты і іх зніжэнне, раіць больш не спадзявацца на нафту па 100 даляраў, і дапускае падзенне да 20 даляраў за барэль. Міністр нафты Саудаўскай Аравіі таксама недвухсэнсоўна намякнуў, што долі на міжнародным рынку нафты цяпер будуць атрымліваць толькі тыя краіны, якія здольныя эфектыўна выкарыстоўваць рэсурс.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках