Пуцін назваў войска Украіны «натаўскім легіёнам»
99- 26.01.2015, 17:18
- 62,223
На думку прэзідэнта Расеі Узброеныя сілы Украіны не могуць называцца войскам.
Пра гэта паведамляе ТАСС.
«Мы часта кажам: украінскае войска, украінскае войска. Напраўду, хто там ваюе? Там сапраўды часткова афіцыйныя падраздзяленні ўзброеных сілаў, але ў значнай ступені гэта так званыя «добраахвотніцкія нацыяналістычныя батальёны», - сказаў Пуцін.
«Гэта ўжо не войска, гэта замежны легіён, у гэтым выпадку замежны натаўскі легіён, які, вядома, не мае на мэце нацыянальных інтарэсаў Украіны», - заявіў Пуцін, выступаючы перад студэнтамі ўніверсітэта «Горны» ў Санкт-Пецярбургу.
«Там зусім іншыя мэты, і звязаныя яны з дасягненнем геапалітычных мэтаў стрымлівання Расеі, што абсалютна не супадае з нацыянальнымі інтарэсамі ўкраінскага народа», - упэўнены ён.