27 лiстапада 2024, Серада, 19:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ПАРЕ надзяліла лётчыцу Саўчанку міжнародным імунітэтам

14
ПАРЕ надзяліла лётчыцу Саўчанку міжнародным імунітэтам

На пасяджэнні Бюро ПАРЕ большасцю галасоў прынятая пастанова аб тым, каб прызнаць імунітэт Надзеі Саўчанка, якая ўтрымліваецца ў расейскай турме.

Кіруючы орган Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы прагаласаваў 26 студзеня за тое, каб даць выкрадзенай і незаконна арыштаванай у Расеі лётчыцы і народнаму дэпутату Украіны Надзеі Саўчанцы міжнародны імунітэт. У сувязі з гэтым РФ абавязаная будзе яе вызваліць.

«Правілы ПАРЕ сцвярджаюць, што на сяброў асамблеі распаўсюджваецца імунітэт. Усе мы маем не толькі недатыкальнасць на перыяд сесіі (у Страсбургу), але таксама павінны мець імунітэт, неабходны для наведвання сесіі. Гэта значыць краіна (Расея) павінна зняць усе абмежаванні для паездкі дэпутата на паседжанне. Таму калі адзін з дэпутатаў знаходзіцца за кратамі, ён павінен быць вызвалены ўладай, якая яго ўтрымлівае», - прыводзіць «Еўрапраўда» словы Брасер.

Такім чынам, зварот у снежні 2014 Вярхоўнай Рады Украіны да ПАРЭ з нагоды абрання Надзеі Саўчанкі сябрам пастаяннай украінскай дэлегацыі атрымаў здавальняючую рэакцыю кансультатыўнага органа.

«Афіцыйна: Надзя Саўчанка зацверджаная сябрам дэлегацыі ў ПАСЕ і атрымала ўсе адпаведныя прывілеі і імунітэты», - пацвердзіў навіну ў сваім Твітары Міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін.

Фармальна пастанова Бюро яшчэ не прынятая, яе павінен зацвердзіць рэгламентны камітэт, у які накіраваная адпаведная пастанова. Разам з тым, у прэзідэнта ПАСЕ няма сумневаў, што неабходная пастанова будзе прынятая. «Мы сказалі нашым расейскім калегам, што яны павінны вызваліць Саўчанку, калі хочуць дзейнічаць у адпаведнасці з нашымі правіламі (Рада Еўропы)», - падкрэсліла Брасер.

Нагадаем, што Саўчанка гвалтоўна ўтрымліваецца ў Расеі пасля выкрадання ў чэрвені ў раёне Луганску. Яна абвінавачваецца ў датычнасці да забойства двух журналістаў ВГТРК, якія загінулі ў чэрвені падчас расейскай агрэсіі ў Данбасе. На час следства яна арыштаваная да 13 лютага 2015 г.. Усе абвінавачванні Саўчанка катэгарычна адхіляе. На выбарах у Вярхоўную Раду Украіны яна была абраная дэпутатам ад партыі Юліі Цімашэнкі «Бацькаўшчына». МЗС Украіны настойвае, што Саўчанку ўтрымліваюць незаконна. Вызваліць Саўчанку прызываюць у ЕЗ і ЗША.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках